- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

На поўначы Аргенціны адкрылі самы высокі помнік Папу Францішку ў свеце

[1]У Агіларэсе на поўначы Аргенціны адкрылі самы высокі помнік Папу Рымскаму ў свеце. Ён мае вышыню сем з паловай метраў, а вагу — восем тон.

Помнік прымеркаваны да першых 10 гадоў пантыфікату Папы з Аргенціны. Ён мае выгляд Святога Айца з паднятай рукой у прывітальным жэсце, з якім ён стаяў адразу пасля свайго абрання на балконе базылікі св. Пятра ў Ватыкане.

Да гэтага часу самая высокая статуя Папы Францішка была ў Сьюдад-Хуарэсе ў Мексіцы, але яна на тры метры меншая.

pl.aleteia.org [2]
пераклад Марыны Ткач