[1]24 лістапада адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ванда Ліпская, мама кс. Мікалая Ліпскага, пробашча парафіі Cв. Марыі Магдалены ў Новалукомлі, святара Віцебскай дыяцэзіі.
26 лістапада за спачылую Ванду маліліся ў касцёле Святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі, дзе яна пражывала апошнія гады. Ванда Ліпская памерла ва ўзросце 70 гадоў пасля перанесенага захворвання, выкліканага вірусам COVID-19, і 5 тыдняў рэабілітацыі ў шпіталі.
На наступны дзень труна з целам была дастаўлена ў касцёл Святога Юды Тадэвуша Апостала ў Лучаі, дзе адбылася пахавальная св. Імша, якую канцэлебраваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, разам са святарамі, якія прыехалі падтрымаць свайго сабрата ў святарстве.
Пахавалі св. п. Ванду Ліпскую на могілках у в. Мышкі, што на Пастаўшчыне.
Леанід Юрык, фота




































