- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

На Магілёўшчыне адзначаць урачыстасць Маці Божай Бялыніцкай

[1]Сёлетняй урачыстасці Маці Божай Бялыніцкай, Каралевы Беларусі, якая пройдзе ў нядзелю 8 верасня ў Бялынічах, што на Магілёўшчыне, будзе традыцыйна папярэднічаць 40-гадзіннае набажэнства, на якое запрашаюць вернікаў з розных мясцін нашай краіны.

Набажэнства падрыхтоўкі да святкавання распачнецца святой Імшой увечары 6 верасня.

Пробашч парафіі ў Бялынічах ксёндз Юзаф Сярпейка ад імя мясцовых вернікаў запрашае ў Бялынічы ўсіх, хто жадае ўнутранага спакою, цішыні і шчырай размовы з Богам перад абліччам Яго Найсвяцейшай Маці, а таксама тых, хто хоча ў пакаяннай малітве перапрашаць Бога за грахі ўласныя і ўсяго чалавецтва.

«У асобе Марыі мы маем магутную Заступніцу, якая пад крыжам Збаўцы прыняла гэтую місію ад свайго Сына. Добра ведаем, Марыя была прытулкам і домам для Пана Езуса яшчэ перад Яго нараджэннем, а пазней таксама гаспадыняй у Яго доме ў Назарэце. Хто з нас не хацеў бы такой ахвярнай і любячай Апякункі, як Яна?..

Духоўная апека Найсвяцейшай Панны — гэта не толькі абяцанне мора ласкі кожнаму, хто просіць Яе аб дапамозе, але таксама ўнутраны супакой і радасць, якія выплываюць з пераканання, што даверылі дом нашага жыцця найлепшай Маці»,
— адзначае ксёндз Юзаф Сярпейка.

Усе ахвотныя ўзяць удзел у Саракагадзінным набажэнстве, якія прыедуць у Бялынічы з іншых мясцін, будуць забяспечаны начлегам і харчаваннем.

Праграма набажэнства і ўрачыстасці ў Бялынічах:

Ахвотным узяць удзел у Саракадзінным набажэнстве ў Бялынічах неабходна прайсці рэгістрацыю па тэлефоне: +375 (29) 570 85 87 — ксёндз Юзаф.

Плануецца пешая пілігрымка з Магілёва, удзельнікі якой скіруюцца на ўрачыстасці ў Бялынічы.

Catholic.by [2]