- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

На лонданскіх аўтобусах размесцяць цытаты з Бібліі

[1]На працягу Велікодных святаў на 75 аўтобусах Лондана размесцяць цытаты са Святога Пісання ў межах кампаніі «Quote Jesus» (цытую Езуса), паведамляе Christian Today.

Арганізатары акцыі абралі тры цытаты: «Кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ», «У доме Айца Майго шмат святліц» і  «Я – дарога, праўда і жыццё».

«Пасля нападаў у Вэстмінстэры стала зразумела, што надзея, а дакладней адсутнасць надзеі, становіцца ключавым пытаннем гэтага пакалення», – адзначыў Говард Кондэр, адзін з арганізатараў. – «Мы лічым, што Біблія можа многа расказаць пра надзею, і хочам, каб гэтая кампанія паўплывала на сэрца, розумы і ўспрыманне гэтага пакалення, каб прапанавала ім надзею і веру ў лепшую будучыню».

Зараз кампанія пройдзе ў Лондане, аднак арганізатары плануюць пашырыць яе правядзення ў гарадах Вялікабрытаніі, а таксама іншых краінах.

Каталіцкі Аглядач [2]
пераклад catholicnews.by