- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

На Гродзеншчыне адбыліся прыміцыйныя Імшы новапрэзбітэраў

[1]

ксёндз Дзмітрый Роўны

У нядзелю, 24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, выпускнікі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якія днём раней прынялі прэзбітэрскае пасвячэнне [2], адправілі свае першыя Імшы – прыміцыі. Набажэнствы прайшлі ў родных парафіях новых святароў, якія атрымалі прызначэнні ў розныя дэканаты Гродзенскай дыяцэзіі.

Прыміцыйныя Імшы сталі асаблівымі падзеямі для вернікаў і супольнасцяў, дзе выраслі і фармаваліся новыя прэзбітэры.

Кожны з гэтых святароў у канцы літургіі падзякаваў сваім блізкім, настаўнікам, пробашчам і вернікам за малітоўную падтрымку на шляху да алтара, папрасіў аб далейшым суправаджэнні і ўдзяліў сабраным прыміцыйнае благаслаўленне.

Гэтыя падзеі сталі яскравым сведчаннем таго, што Гродзенская зямля багатая на новыя пакліканні да служэння ў Касцёле, а вернікі застаюцца адкрытымі на дзеянне Духа Святога.

Паводле grodnensis.by [8]