- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

“Мы тут заўсёды як дома”: апошні ў навучальным годзе «Weekend з Марыяй» прайшоў у Мястэчку Беззаганнай

[1]«Weekend з Марыяй» [2] (WM) — гэта тры дні духоўнага аднаўлення, на якія збіраецца моладзь з усёй Беларусі. Кіраўніком моладзевых спатканняў з’яўляецца а. Віктар Мялешка OFMConv, а таксама аніматары, якія дапамагаюць у арганізацыі.

5 мая мястэчка Удзела, што на Глыбоччыне, зноў напоўнілася шматлікімі тварамі і ўсмешкамі маладых людзей. Уікенд распачынаецца заўсёды з вечара знаёмстваў, уводзін у тэму і вячэрняй малітвы. Хлопцы і дзяўчаты дзеляцца на групы, бліжэй знаёмяцца ў іх і прыдумваюць пра сябе спеў.

У другі дзень звычайна бывае шмат размоў, малітваў і песен. Запрошаным госцем маёвай сустрэчы стаў а. Павел Лемех ОМІ, які правёў канферэнцыі на тэму «Хто ты, Марыя?». Яны дапамаглі нам, удзельнікам, даведацца нешта новае пра Маці Божую і Яе жыццё.

Другі дзень быў насычаны не толькі мудрымі прамовамі, але быў час пустыні, ружанцовы квэст і Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту з Малітвай аб духоўным аздараўленні, якую праводзіў кс. экзарцыст Мікалай Ціхановіч з Глыбокага.

Вечарам моладзь сабралася разам каля вогнішча, каб паспяваць і прыгадаць моманты з папярэдніх WM.

[3]

«Weekend з Марыяй» дае адразу бачны плён – звычайна ў апошні дзень спаткання, падчас святой Імшы некалькі юнакоў і дзяўчат становяцца Рыцарамі Беззаганнай. І маёвая сустрэча не стала выключэннем: дзве дзяўчыны далучыліся да Рыцарства.

Заканчваецца ўікенд звычайна шчырымі словамі падзякі і падсумаваннем WM.

[4]

Трэба заўважыць, што калі спытаць у моладзі: “Якія словы ў вас асацыююцца з WM?”, усе адказваюць, што гэта цеплыня, шчырасць, дом і сям’я. І гэта сапраўды так: на WM амаль усе адразу становяцца сябрамі, заўсёды гатовы дапамагчы адзін аднаму.

«Што для цябе значыць WM?»

Ніка (Полацк): WM — гэта месца духоўнага аднаўлення і карыснага адпачынку разам з цікавымі людзьмі з розных мясцін.

Віка (Глыбокае): Для меня Weekend с Марией — это то самое место, где ты можешь не задумываясь, верить и любить. Сюда ты приезжаешь, чтобы отдохнуть от своих мыслей и дел. Тебе дадут совет, накормят, поднимут настроение. Здесь все молитвы, где ты понимаешь и полностью доверяешь Богу и Мамочке Марии.

Яўген (Паставы): WM по-настоящему стал для меня сильной и сплоченной семьёй под опекой моей Мамы Марии. Именно там я нахожу спокойствие своей души и тела, именно мы создаём эту атмосферу. Это в очередной раз подтверждает, что WM — это мы, это я и каждый из вас.

Закончыць хочацца словамі а. Віктара: «WM — тут ваш дом, тут наш дом, мы тут заўсёды як дома, у любы час».

Марыя Грыцкевіч, тэкст
Фота ўдзельнікаў