- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Музычны гурт семінарыі ў Гродне «Ave» выпусціў новы альбом

[1]Музычны гурт “Ave” Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне выпусціў другі ў гэтым годзе альбом пад назвай “Застанься верны”. У ім дзевяць трэкаў.

Назва альбома звязана з дэвізам: “мы можам праслаўляць Пана на розных мовах, мы можам спяваць Яму ў розных стылях, мы можам гэта рабіць, калі нам добра, але павінны таксама заставацца вернымі, калі нам дрэнна або хочам адысці ад Яго”.

Альбом асаблівы тым, што песні напісаны ў розных жанрах, таму кожны можа знайсці сярод іх нешта сваё. Калі папярэдні альбом быў больш мінорным і меў больш нотак рокавага гучання, то новы больш вясёлы і адрозніваецца акустычна-электронным гучаннем.

Паслухаць альбом можна па спасылцы. [2]

grodnensis.by [3]