- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Музычная сустрэча «Грай Пану» пройдзе ў Навагрудку

[1]З 9 па 11 снежня ў Навагрудку адбудзецца музычная сустрэча “Грай Пану”. Яна пройдзе ў рэкалекцыйным доме каля касцёла св. Арханёла Міхала.

Сустрэчу будзе праводзіць гурт “Рыбы”. Удзельнікі, між іншым, змогуць атрымаць адказы на пытанні:

На сустрэчу запрашаюцца як тыя, хто проста хацеў бы служыць праз музыку, так і тыя, хто ўжо доўга служыць такім чынам і не збіраецца спыняцца, а таксама тыя, хто перажывае пэўныя крызісы ў творчасці.

Прыезд і размяшчэнне – пажадана да вячэры ў пятніцу 9 снежня (вячэра ў 19.00). Пачатак сустрэчы – каля 20.00.

Праграма вельмі насычаная, таму арганізатары заахвочваюць удзельнікаў паспець, каб распачаць яе разам.

За час з вечару пятніцы да ранку нядзелі плануецца зрабіць “з нуля” сапраўдны спеў, які ў нядзелю змесцяць у інтэрнэце, каб яго маглі пачуць знаёмыя ўдзельнікаў і ўсе ахвотныя.

Таксама ў праграме будуць святая Імша, малітвы спевам, дыскусіі і шматлікія новыя адкрыцці.

Кошт за пражыванне – 60 руб (уключае харчаванне, цёплыя пакоі і ложкі). Можна скласці дадатковае ахвяраванне звыш кошту.

З сабой мець:

Музычныя інструменты браць з сабой не трэба.

Рэгістрацыя па спасылцы [2].

Grodnensis.by [3]