- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Музыка для… Вялікага посту

[1]Група таленавітых музыкантаў-католікаў стварылі праект VIGIL — анлайн-рэсурс, мэтай якога з’яўляецца дапамагчы веруючым людзям засяродзіцца на малітве сярод мітусні і клопатаў штодзённасці, паведамляе Credo [2].

Для ўдзельнікаў VIGIL гэты праект не проста гурт, які стварае новыя кампазіцыі і гастралюе. Музыкі заўсёды падкрэсліваюць: іх творчасць — адбітак іх шляху веры, а таксама дапамога іншым у пілігрымцы да Бога.

Гэта дапамога мае вельмі канкрэтныя формы, бо музыканты ўжо стварылі музычныя кампазіцыі на Адвэнт, перыяд Божага Нараджэння і час Вялікага посту.

Прапануем вашай увазе песні, якія ўдзельнікі праекту запісалі спецыяльна для Вялікага посту:

«Praise to You»

  «Lord, have mercy»

«No words»

«Where you there»

Пераклад catholicnews.by