- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

«Музычная майстэрня» ў Івянцы пройдзе 8-14 жніўня

ivjanets3 [1]«Музычная майстэрня» ў Івянцы зноў запрашае маладых людзей на цэлых 7 дзён загартавацца ў сваіх музычных талентах.

«Музычная майстэрня» распачнецца 8 жніўня ў 16 гадзін і будзе працягвацца да 14 жніўня. Заняткі будуць праводзіць Ян Паспяшальскі, Зоф’я Сакалоўская і запрошаныя музыканты з Польшы. На заканчэнне майстэрні ўдзельнікі прадставяць свае дасягненні на канцэрце, які адбудзецца 13 жніўня.

ivjanets5 [2]

Асаблівасці:

Змены ў арганізацыі «Музычнай майстэрні» звязаны з правядзеннем  Сусветных дзён моладзі з удзелам Папы Францішка ў Кракаве.

Запрашаем усіх хто ўмее спяваць, грае на музычных інструментах, а таксама тых, хто хоча раскрыць у сабе музычны талент.

ivjanets2 [3] ivjanets6 [4]

Просьба як найхутчэй паведаміць аб удзеле ў «Музычнай майстэрні».

Кантактная інфармацыя:

+375 29 551 66 42 — а. Лех Баханэк OFMConv
е-mail: іwieniec.majsternia@gmail.com