- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Моладзь з Браслава арганізавала «School party»

[1]У пачатку навучальнага года моладзь з Браслава правяла вечарыну для школьнікаў і студэнтаў. Гэта была добрая нагода, каб разам сабрацца на малітве, а затым супольна правесці вечар у танцах і забавах.

На «School party» у Браслаў завітала моладзь з Мёраў, Слабодкі, а таксама з Глыбокага. Вечар распачаўся сумеснай адарацыяй і малітвай у інтэнцыі паспяховага навучання, а ўжо затым жадаючыя прадэманстравалі танцавальныя нумары.

[2]

Як адзначыла Дзіяна Бялусь, адна з арганізатараў мерапрыемства, падобныя вечарыны даюць магчымасць моладзі праявіць свае таленты, сустрэцца з сябрамі і бліжэй пазнаёміцца з маладымі вернікамі іншых парафій.

[3]

Радасна, што моладзь браслаўскай парафіі не толькі актыўна ўдзельнічае ў шматлікіх духоўна-культурных мерапрыемствах, але і сама жадае дапамагае іншым з карысцю правесці свой вольны час.

Святлана Жылевіч, waladarka.by [4]