
Прадставілі наш край моладзь з Браслава, Мёраў, Наваполацка, Полацка. Падчас малітоўнай сустрэчы ядналіся з моладдзю з Гродна, дзе прысутнічаў біскуп Аляксандр Кашкевіч і ксёндз Антоній Грэмза, з моладдзю ў Чырвоным касцеле разам з ксяндзом Раманам Суша, і з моладдзю Магілёва, дзе быў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB і ксёндз Віталь Драздоўскі.
Наша дыяцэзія разважала трэцюю таямніцу радаснай часткі Святога Ружанца. Падчас малітвы гучалі спевы, разважанні, інтэцыі. Таксама кожны біскуп прамовіў кароценькае разважанне да ўсёй моладзі, паведамляе waladarka.by [2].
Мэтай стала духоўнае аб’яднанне моладзі з усіх дыяцэзій Беларусі на сумеснай малітве. Маліліся за ўсю моладзь Беларусі, каб яна магла будаваць моцную духоўную супольнасць у адзіным Хрыстовым Касцёле. Малітва была таксама выразам імкнення супрацьстаяць моднаму звычаю Хэлоўіна сілай малітвы.
Пасля малітвы ўсіх запрасілі на вячэру, пасля якой быў канцэрт моладзевага гурта з Наваполацка.
Сястра Таццяна Гмыза, тэкст
Кацярына Квашніна, фота