У нашай краіне з 18 лістапада 1920 года дзяцей легальна забіваюць ва ўлонні маці. Штодня ў Беларусі больш за 50 хлопчыкаў і дзяўчынак гінуць толькі ў выніку абортаў, не кажучы ўжо аб знішчэнні эмбрыёнаў пры дапамозе спіраляў, гармонаў і ЭКО. Таму ў наш час саблівым чынам «неабходная вялікая малітва за жыццё, якое ідзе праз увесь свет» (Св. Ян Павел II, Evangelium Vitae, 100).
Ідэя малітоўных кангрэсаў у абарону жыцця ўзнікла ў сярэдзіне 2000-х гадоў і была рэалізавана пры актыўным удзеле міжнароднай каталіцкай пралайф-арганізацыі Human Life International, малітоўнага руху «Памочнікаў каштоўных Божых немаўлят», заснаванага кс. Філіпам Рэйлі ў ЗША, Цэнтрам Жыцця ў Вене, Зальцбургу, Мюнхене і іншых гарадах.
Беларускія абаронцы жыцця бралі ўдзел у малітоўных кангрэсах у абарону жыцця ў 2008 (Лурд), 2010 (Рым), 2012 (Вена) і 2015 (Фаціма) гадах, добра зразумелі іх сутнасць і важнасць і зараз вырашылі перанесці іх на нашу беларускую глебу.
Адметнай рысай малітоўных кангрэсаў з’яўляецца не толькі слуханне дакладаў і ўдзел у абмеркаванні важных пытанняў аховы жыцця і сям’і, але і непасрэдна малітва ў абарону жыцця. Напрыклад, у 2015 годзе ўдзельнікі кангрэса здзейснілі малітоўнае шэсце да бальніцы, дзе здзяйсняюцца аборты, дакладна так, як гэта ўжо на працягу трох дзясяткаў робяць абаронцы жыцця ў многіх краінах.
Першы малітоўны пралайф-кангрэс у Беларусі прайшоў у 2021 годзе, дзе былі не толькі навуковыя даклады, але і сведчанні абаронцаў жыцця, паломніцтва з белымі крыжамі да санктуарыя Багародзіцы Новага Жыцця ва Уселюбе і шмат малітвы на працягу кожнага дня кангрэса, з начной адарацыяй і ўрачыстым Актам пакаяння за грахі нашай краіны супраць жыцця і сям’і, якое зачыталі біскупы.
Для каго гэты кангрэс? Для абаронцаў жыцця, членаў сямейных малітоўных рухаў, духоўнага ўсынаўлення, выпускнікі школ сямейнага жыцця, а таксама тых, хто пакутуе ад наступстваў абортаў у сваіх сем’ях.
Арганізатары:
- Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы»
- Экспертная рада па пытаннях жыцця і сям’і пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
- Парафія Св. Міхала Арханёла, Навагрудак
Праграма
Пятніца, 4 лістапада
18.00 – св. Імша ў інтэнцыі абаронцаў жыцця
19.30 – вячэра
20.30 – сведчанні абаронцаў жыцця
21.30-07.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту ў інтэнцыі пакаяння за грахі супраць жыцця і сям’і
Субота, 5 лістапада
8.00 – сняданак
9.00-13.30 – пешая пілігрымка з Навагрудка ва Уселюб (14 км) з белымі крыжамі ў інтэнцыі пакаяння за грахі супраць жыцця і сям’і. Абед ва Уселюбе.
14.00 – канферэнцыя «Мацярынства для Госпада» — кс. Віталь Цыбульскі, кусташ Санктуарыя Маці Божай Новага Жыцця
15.00 – Ружанец у абарону жыцця.
Вяртанне ў Навагрудак на аўтобусе
16.00 – «Каталіцкая сям’я — месца прыгажосці каталіцкай веры» — біскуп Атаназій Шнайдэр (Астана, Казахстан)
18.00 – св. Імша з урачыстым Актам перапрашэння — арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, біскуп Алег Буткевіч, біскуп Атаназій Шнайдэр
20.00 — урачыстая вячэра абаронцаў жыцця (сведчанні і рэфлексія)
Нядзеля, 6 лістапада
8.00 — сняданак
9.00 — Ружанец у абарону жыцця
10.00 — св. Імша
11.30 — перапынак на каву
12.00 — «Што адбываецца пасля смерці з дзецьмі, якія загінулі ў выніку аборту ці страты цяжарнасці» — а. Віталь Сапега ОР
12.45 — «In Sinu Jesu: Таямніца Эўхарыстыі і абарона жыцця ненароджаных дзяцей» — кс. Яўген Шымановіч
13.30 — «Разуменне айцоўства ў мужчын, якія рыхтаваліся да сакраманту сужанства» — Андрэй Агапаў
14.00 — абед
16.00 – «Постабортны сіндром і сіндром ацалелага ад аборту: практычныя парады» – Алена Валаховіч
17.00 — «Забарона абортаў у ЗША — як атрымалася гэта зрабіць?» – кс. Шэнан Боке, прэзідэнт пралайф арганізацыі Human Life International, ЗША
18.00 — «Малітоўнае чуванне перад абартарыямі» — кс. Манфрэд Мюлер, Аўстрыя
19.00 — вячэра
20.00 — прэзентацыя кнігі біскупа Атаназія Шнайдэра “Christus Vincit” (з удзелам аўтара)
Панядзелак, 7 лістапада
Сустрэча беларускіх каталіцкіх шматдзетных сем’яў
8.00 — св. Імша
9.00 – сняданак
10.30 – «Ранняя дыягностыка дзяцей да 1 года» — Іван Пузанаў
11.45 — «Крызіс айцоўства ў сучасным свеце і адказ Касцёла» — кс. Юрый Жэгарын
12.30 — перапынак на каву
12.45 — «Абарона жыцця і выхаванне падлеткаў на базе парафіі» — кс. Уладзімір Марушэўскі
13.20 — «Бацькоўскае бласлаўленне як фундамент выхавання. Біблійны погляд» — Уладзіслаў Валаховіч
14.00 — абед
14.45 — «Трансгендэрнасць і апантанасць дэманамі з пункту гледжання экзарцыста» — кс. Мікалай Ціхановіч
16.00 — Круглы стол па пытаннях выхавання дзяцей. Сведчанні
18.00 — вячэра
Запіс па тэлефоне +37529 812-22-76 [2] (Viber, Whatsapp).
