- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне праводзіць прыём абітурыентаў

[1]Працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новага Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца сем гадоў. Ён уключае інтэгральную фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастаральную.

Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу як святар. Яе студэнты ў працэсе падрыхтоўкі ўзрастаюць у веры, будуючы фундамент духоўнага жыцця праз розныя аскетычныя практыкі, і пазнаюць сябе як асобаў на розных узроўнях; вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, замежныя мовы і дапаможныя дысцыпліны. Акрамя духоўнага фарміравання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі, прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля заканчэння сямігадовай фармацыі семінарыст мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзялення яму пасвячэння.

Уступны экзамен

Прыём дакументаў і ўступны экзамен для абітурыентаў з усіх дыяцэзій адбудзецца па адрасе: Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1А.

8 жніўня – прыезд на 18.00 (прадугледжаны начлег для абітурыентаў);
9 жніўня – падача дакументаў;
10 жніўня – экзамен (пачатак у 10.00).

На экзамене абітурыент павінен паказаць веды па асноўных тэмах са Святога Пісання, катэхізіса, гісторыі Касцёла, гісторыі Касцёла на Беларусі, дыяцэзіі, актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Прыём дакументаў

Рэктарат семінарыі:
па папярэднім запісе па тэл.: +375 152 62 22 22 [2];
адрас: Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1А.
Дакументы прымае дзяжурны святар.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:
па папярэднім запісе па тэл.: +375 29 553 90 76 [3] (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў);
адрас: Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а.
Дакументы прымае кс. канонік Дзмітрый Пухальскі.

Віцебская дыяцэзія:
па папярэднім запісе па тэл.: +375 29 884 54 82 [4] (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў);
адрас: Глыбокае, вул. Савецкая, 1.
Дакументы прымае кс. Мікалай Ціхановіч.

Пінская дыяцэзія:
па папярэднім запісе па тэл.: +375 29 727 31 98 [5] – кс. Андрэй Рылка; +375 29 850 23 01 [6] – кс. Чэслаў Ладыка;
адрас: Пінск, вул. Леніна, 16.

Абітурыенты павінны прадставіць наступныя дакументы:

Абітурыент павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах:

+375 152 62 22 22 [2] – Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне
+375 29 588 22 97 [7] – рэктар кс. Віталь Вайцяхоўскі
+375 29 782 60 95 [8] – кс. Ян Раманоўскі

grodnensis.by [9]