- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2026-2027 навучальны год

[1]З 25 чэрвеня па 20 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля на 2026-2027 навучальны год, паведамляе Catholic.by [2].

Анлайн-рэгістрацыя абітурыентаў па спасылцы ТУТ>>> [3]

Усе неабходныя для паступлення дакументы трэба прывезці на ўступны экзамен, які адбудзецца 22 жніўня ў 10.00 па адрасе: г. Мінск, праезд Галадзеда, 15В.

Тэлефон для даведак: +375 (29) 616-08-72
e-mail: kaledzminsk@gmail.com

Інфармацыя для абітурыентаў:

Мэта каледжа — паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка свецкіх вернікаў для служэння ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па Святым Пісанні (Стары і Новы Запавет), тэалогіі (дагматычнай, маральнай, фундаментальнай), гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, катэхетыцы і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-каталіцкага Касцёла.

Навучанне ў каледжы працягваецца 4 гады (з верасня па чэрвень). Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу месяца. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў.

Адметнасць навучання:

Група І [тэалогія] прадугледжана для асобаў, якія выключна жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію і іншыя прадметы згодна з праграмай навучання. Навучэнцы гэтай групы атрымліваюць дыплом аб заканчэнні каледжа без кваліфікацыі.

Група ІІ [тэалогія + катэхетыка] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці катэхета (настаўніка катэхізіса). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі і іншых прадметаў згодна з праграмай навучання, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.

Група ІІІ [тэалогія + касцёльны спеў] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці кантара (кіраўніка спеваў). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі і іншых прадметаў згодна з праграмай навучання, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне арганізацыі літургічных спеваў.

Група IV [тэалогія + сродкі масавай камунікацыі] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных сродках масавай камунікацыі ў якасці супрацоўніка КСМК (супрацоўніка каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі і іншых прадметаў згодна з праграмай навучання, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне сродкаў масавай камунікацыі.

Група V [тэалогія + рэлігійны турызм] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных структурах у якасці куратара пілігрымак. Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі і іншых прадметаў згодна з праграмай навучання, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне рэлігійнага турызму.

Група VI [тэалогія + сурдапераклад] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных структурах у якасці касцёльнага сурдаперакладчыка для служэння людзям з абмежаваннямі слыху (падрыхтоўка да прыняцця сакрамэнтаў, удзелу ў літургіі і жыцці парафіяльнай супольнасці). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі і іншых прадметаў згодна з праграмай навучання, маюць магчымасць набыць паглыбленыя практычныя веды ў галіне сурдаперакладу.
Студэнты 3 і 4 курсаў у залежнасці ад выбранай групы навучання, акрамя прадметаў, прадугледжаных праграмай навучання, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі.

Дакументы, неабходныя для паступлення:

Уступны экзамен: