- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2023–2024 навучальны год

[1]З 25 чэрвеня да 25 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля на 2023–2024 навучальны год.

Інфармацыя для абітурыентаў

Мэта каледжа — паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па Святым Пісанні, тэалогіі (дагматычнай, маральнай, фундаментальнай, пастаральнай), гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофіі, катэхетыцы, сродках масавай камунікацыі і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу месяца. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў.

Каб cтаць навучэнцам, неабходна ведаць пра:

Адметнасць навучання:

Научэнцы ІІІ курса, у залежнасці ад групы (ІІ–VI), акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі: катэхет, куратар пілігрымак, кантар, супрацоўнік КСМК, касцёльны сурдаперакладчык.

Дакументы, неабходныя для паступлення:

Уступны экзамен:

Усе неабходныя для паступлення дакументы трэба прывезці на ўступны экзамен, які адбудзецца 26 жніўня а 10-й гадзіне па адрасе: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19.

Тэлефон для даведак: +375 (29) 616 08 72

e-mail: kaledzminsk@gmail.com

Анлайн рэгістрацыя па спасылцы [2]

Catholic.by [3]