[1]3 25 па 29 ліпеня 13 міністрантаў з парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку правялі выязныя духоўныя практыкаванні ў рэкалекцыйным доме айцоў кармелітаў у г. Мядзел.
Праграма прадугледжвала малітву, адпачынак і навучанне. Кожны дзень хлопцы ўдзельнічалі ў Найсвяцейшай ахвяры святой Імшы, маліліся св. Ружанец і Вяночак да Божай Міласэрнасці, удзельнічалі ў катэхезах, а таксама ранішніх і вячэрніх малітвах. Міністранты наведалі нацыянальны санктуарый у Будславе, касцёлы ў Параф’янаве і Нарачы, правялі набажэнства Крыжовага шляху на адзінай у Беларусі і ўнікальнай Мядзельскай Кальварыі.
Таксама адпачынак прадугледжваў шматлікія гульні, прагляд фільмаў і купанне на возеры Мястро.
кс. Юрый Жэгарын