- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Міністр замежных спраў Украіны: «Святы Айцец запэўніў, што моліцца за Украіну»

Клімкін-і-Папа [1]Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін знаходзіўся 26-27 мая ў Ватыкане з афіцыйным візітам, паведамляе CREDO [2].

Ключавым пытаннем сустрэчы стала абмеркаванне гуманітарнай сітуацыі ў Украіне і працэс мірнага ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.

Украінскі дыпламат сустрэўся з адказнымі за дыпламатыю Святога Пасаду кардыналам П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полем Галлагерам, дзяржаўным сакратаром і сакратаром, адказным за адносіны з дзяржавамі Апостальскай Сталіцы. Акрамя таго, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Украіны правёў кароткую сустрэчу з Папам Францішкам у рамках агульнай аўдыенцыі.

«Я вельмі рады сустрэцца з кардыналам Паралінам. Мы мелі змястоўную размову. Я падзяліўся сваім разуменнем сітуацыі. Праінфармаваў яго, якім чынам развіваецца сітуацыя на Данбасе і вакол Данбасу. Я пачуў рэальныя словы падтрымкі. І, вядома, вельмі важная падтрымка, якую мы атрымліваем ад Ватыкана і асабіста ад Пантыфіка, паколькі маральная вага гэтых слоў надзвычайная», — сказаў Павел Клімкін у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё.

«Папа Францішак сказаў па-ўкраінску «Хвала Езусу Хрысту!» і запэўніў, што моліцца за Украіну. Яго духоўная падтрымка надае сіл», — напісаў Павел Клімкін у сваім Твітары.

Папу Францішку міністр МЗС Украіны падарыў абраз Багародзіцы, якую намалявалі сіроты ў дзіцячым доме.

ікона-700x889 [3]