[1]З 6 па 8 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць дні засяроджання для хлопцаў ад 16 гадоў з мініпілігрымкай, чуваннем моладзі і сплавам на байдарках па рацэ Сэрвач.
Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы ад 16 гадоў (непаўналетнія павінны мець пісьмовы дазвол бацькоў) і маладыя святары, на чуванне моладзі — усе жадаючыя.
З сабой неабходна мець: Святое Пісанне, спальнік, дыванок, сродкі асабістай гігіены.
Праграма дзён засяроджання (для хлопцаў ад 16 гадоў і маладых святароў):
6 мая
- 10.30 — збор каля вакзала на станцыі Будслаў, пешая вандроўка да капліцы ў в. Грыбкі
- 13.00 — св. Імша ў в. Грыбкі
- 14.00 — абед-пікнік каля капліцы, пешая пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай
- 19.00 — Маёвае набажэнства, вячэра, вогнішча
7 мая
- 8.00 — св. Імша
- 9.00 — снеданне
- 9.30 — падрыхтоўка да сплаву на байдарках
- 10.00 — сплаў па р. Сэрвач з перапынкам на абед
- 18.00 — вячэра (для тых, хто застаецца на чуванне)
Чуванне моладзі (для ўсіх жадаючых):
7 мая
- 18.00 — вячэра, экскурсія, забаўляльная праграма
- 22.00 — канферэнцыя
- 23.00 — споведзь
8 мая
- 0.00 — св. Імша
- 1.00 — перапынак на каву
- 2.00 — адарацыя
- 3.00 — святы Ружанец
- 4.00 — яшчэ кава
- 4.30 — гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
На працягу ўсяго часу — магчымасць асабістай размовы са святарамі.
Жадаючыя могуць застацца ў Будславе да канца «вялікіх выходных», каб дапамагчы ў працах па добраўпарадкаванні будслаўскай святыні.
Запіс для ўдзелу ў днях засяроджання да 27 красавіка па тэлефонах:
+375 29 365 83 01 [2] — кс. Дзмітрый Дубовік
+375 29 622 23 10 [3] або +375 33 662 23 10 [4] — кс. Уладзімір Русак
Расклад цягнікоў у Будслаў:
6 мая
з Глыбокага: 3.53 (цягнік Глыбокае–Маладзечна, прыбыццё ў Будслаў — 5.26)
з Маладзечна: 8.56 (цягнік Маладзечна–Полацк, прыбыццё ў Будслаў — 10.24)
7 мая
з Маладзечна: 8.56 (цягнік Маладзечна–Полацк, прыбыццё ў Будслаў — 10.24); 12.43 (цягнік Маладзечна–Крулеўшчына, прыбыццё ў Будслаў — 14.04); 20.14 (цягнік Маладзечна–Глыбокае, прыбыццё ў Будслаў — 21.37)
з Крулеўшчыны: 15.10 (цягнік Крулеўшчына–Маладзечна, прыбыццё ў Будслаў — 15.53)
з Полацка: 15.27 (цягнік Полацк–Маладзечна, прыбыццё ў Будслаў — 18.04)
Ёсць магчымасць прывезці са станцыі тых, хто прыбывае цягнікамі. Загадзя звяртацца па тэл.: +375 29 365 83 01 [2] — кс. Дзмітрый Дубовік
Catholic.by [5]