- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Мільён палякаў выйшлі на малітву за мір

[1]У рамках ініцыятывы «Ружанец да межаў» у свята Маці Божай Ружанцовай, 7 кастрычніка, мільён польскіх вернікаў чыталі ружанец уздоўж дзяржаўных межаў Польшчы.

Малітвы адбыліся ў 320 храмах 22 дыяцэзій, у гарах, на ўзбярэжжы, у адкрытым моры, у аэрапортах, у Афганістане і нават за Палярным колам.

Пасля набажэнстваў людзі накіраваліся да 4 тысяч загадзя вызначаных месцаў уздоўж дзяржаўнай мяжы Польшчы, дзе маліліся на ружанцы.

[2]

Паводле svaboda.org [3]