[1]Мастачка Святлана Шэндрык з расійскага Новасібірска працуе над стварэннем партрэта беларускага арцыбіскупа эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча – былога Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Каталіцкі іерарх адзначыць 78-годдзе 3 студзеня – да гэтай даты ствараецца карціна.
Паводле мастачкі, аб напісанні партрэта алеем на палатне яе папрасіў пробашч архікатэдральнага касцёла ў Мінску кс. Дзмітрый Пухальскі.
«1 лістапада я пачала стварэнне гэтай карціны з вобразам біскупа Тадэвуша Кандрусевіча, ужо набыты квіток на самалёт зноў у любімы Мінск у снежні, каб 3 студзеня асабіста ўручыць дадзеную працу біскупу з ягоным вобразам», – напісала мастачка ў сацсетцы.
На сваёй старонцы яна паказвае працэс стварэння партрэта – па сутнасці, піша яго ў анлайн-рэжыме.
katolik.life [3]