- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

«Марскія» запусты зладзілі ў Браславе

zapucty_2 [1]6 лютага ў нашай парафіі адбыліся запусты на марскую тэматыку, у якіх прынялі ўдзел маладыя людзі з Браслава, Мёраў і Полацка.

Уваходам праз Браму Міласэрнасці і Адарацыяй распачалася моладзевая сустрэча. Падчас малітвы разважалі на тэму Божай Міласэрнасці, маліліся за тых, хто далёка ад Бога.

На сімвалічных рыбках пісалі кароткія малітвы і імя таго, каго хацелі б бачыць побач з сабой у Касцёле, пасля чаго клалі іх у сетку перад Алтаром.

У зале, дзе праходзіла свята, быў падрыхтаваны стол са стравамі на марскую тэматыку, які рыхтавала моладзь напярэдадні, ну а традыцыйнымі пончыкамі частавала полацкая моладзь.

zapusty [2]

Пасля пачастункаў прадстаўнікі парафій вучылі астатніх падрыхтаваным танцам і флэшмобам. Парадавалі моладзь таксама ксёндз Лешэк і старэйшая моладзь прафісійнымі танцамі, чым вельмі захапілі астатніх.

zapust1 [3]

Падчас запустаў была вельмі цёплая, радасная атмасфера. Не гледзячы на розны ўзрост кожны адчуваў сябе ўтульна.

Спадзяёмся, што такія сустрэчы набліжаюць моладзь да Бога і вучаць сапраўднай радасці і моцнаму сяброўству.

с. Таццяна Гмыза SJE, тэкст

Ірына Гайдамовіч, фота

waladarka.by [4]