[1]Грошы, якія турысты кідаюць у фантан Трэві ў Рыме, і ў далейшым будзе атрымліваць рымскі Caritas. Гэта пацвердзіла мэр італьянскай сталіцы Вірджынія Раджы на старонках ватыканскай газеты «L’Osservatore Romano».
Некалькі дзён таму Беларуская рэдакцыя [2] VaticanNews паведамляла, што прыкладна 1,5 мільёна страціць праз два месяцы (ад 1 красавіка 2019 года) – па рашэнні ўладаў італьянскай сталіцы – Caritas Рымскай дыяцэзіі. Дабрачынцы больш не будуць атрымліваць грошы са знакамітага фантана Трэві.
Гэта адзін з самых наведвальных і самых вядомых помнікаў Рыма. Многія турысты, якія прыходзяць сюды, кідаюць у ваду манеты, што павінна забяспечыць іх вяртанне ў Рым. Манеты рэгулярна “вылоўліваюць” супрацоўнікі кампаніі, адказнай за ўтрыманне гарадскіх фантанаў. З 2001 года, незалежна ад палітычных настрояў, грошы служылі фінансавай падтрымкай Caritas Рымскай дыяцэзіі. У 2018 годзе сума склала крыху больш за 1,5 мільёна еўра.
70% сродкаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні рымскай Caritas, паступаюць з акцый па зборы ахвяраванняў, 15% – гэта фінансаванне ад італьянскай біскупскай канферэнцыі, астатнія 15% паходзілі менавіта з фантана Трэві.
Аднак 14 cтудзеня 2019 года, «L’Osservatore Romano» паведаміла, што пасля дыскусій, ці належыць грошы з фантана выкарыстоўваць на іншыя патрэбы, мэр Рыма, Вірджынія Раджы, абвясціла, што на патрэбы бедных будуць накіраваны не толькі грошы з знакамітага фантана Трэві , але і з усіх фантанаў Вечнага горада.
Паводле credo.pro [3]