[1]Фотаздымкі святара, які служыць Імшу проста на сваім бальнічным ложку, бо ў яго няма сілы ўстаць, імгненна распаўсюдзіліся ў сацыяльных сетках, і не толькі ў азіяцкім рэгіёне, паведамляе credo.pro [2].
У сваім лісце айцец Іосіф Чан Цін Чук (Lm Trần Chính Trực), які служыць у Танхуа (В’етнам), заклікае наведваць хворых састарэлых святароў, прыкаваных да ложка. Усё жыццё святара — гэта служэнне, ад супольнасці да супольнасці; а потым хваробы, дрэннае здароўе, бальнічны ложак… Маліцеся за іх!
Як паведамляе фэйсбук-старонка Catholic Treasurers, гэта айцец Пётр Андрэус, ён цяжка хворы на рак і знаходзіцца ў Сінгапуры. Ён служыць святую Імшу, не ўстаючы з ложка. Хворы святар просіць маліцца не толькі за сябе, але і за ўсіх хворых людзей ва ўсім свеце.
Малітва за святароў
Ойча Нябесны, Тваёй апецы давяраем нашых пастыраў, якія падаюць нам хлеб слова Божага і Хлеб Эўхарыстычны. Дай ім сілу для працы і айцоўскае сэрца, каб мы праз іх паслугу маглі дайсці да збаўлення вечнага. Амэн.