- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Майстэрня літургічнага спеву запрашае да ўдзелу ў трэцім фармацыйным спатканні

[1]24–26 кастрычніка 2025 года пры кляштары айцоў францішканаў канвентуальных у Івянцы пройдзе трэцяя Майстэрня літургічнага спеву – сустрэча для касцёльных музыкантаў і аматараў літургічнай музыкі, якія жадаюць удасканаліць сваё служэнне падчас літургіі і паглыбіць яе перажыванне.

У афіцыйных сацыяльных сетках Музычнай майстэрні з’явілася абвестка пра рэгістрацыю на анансаваную раней трэцюю сустрэчу Майстэрні літургічнага спеву, ці так званай «міні-майстэрні». Яна пройдзе 24–26 кастрычніка 2025 года ў Івянцы (Валожынскі дэканат, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пры францішканскім кляштары святога Антонія Падуанскага.

Па сваёй задуме Майстэрня літургічнага спеву ўяўляе сабой цыкл фармацыйных сустрэч для кантараў, удзельнікаў касцёльных хораў і ўсіх тых, хто праз спеў адкрывае прыгажосць і глыбіню літургіі, які прапануе магчымасць удасканаліць музычныя навыкі і літургічныя веды, узбагаціцца духоўна і быць у жывым кантакце з аднадумцамі.

«Праграма “міні-майстэрні; вельмі насычаная і прадугледжвае перадусім вакальна-харавыя рэпетыцыі і штодзённы ўдзел у святой Імшы. Падчас сустрэчы пройдзе таксама духоўная канферэнцыя, кантарскі майстар-клас і адарацыя. Пры гэтым запланаваны і супольны вольны час», – паведамляюць арганізатары.

[2]

Да 15 кастрычніка адкрыта рэгістрацыя ўдзельнікаў сустрэчы. Форма анлайн-заяўкі даступная па СПАСЫЛЦЫ [3].

Умовы ўдзелу:

Тэкст: Павел Бранавец;

Фота: архіў Майстэрні літургічнага спеву, Віталь Жартун.