- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

“Magnifica humanitas”: Леў XIV падпісаў сваю першую энцыкліку

[1]25 мая 2026 года будзе абнародавана першая энцыкліка Папы Льва XIV. Дакумент пад назвай “Magnifica humanitas” прысвечаны тэме “аховы чалавечай асобы ў эпоху штучнага інтэлекту”.

Папа Леў XIV падпісаў сваю першую энцыкліку 15 мая – у 135-ю гадавіну энцыклікі Льва XIII “Rerum Novarum”. Прэзентацыя дакумента адбудзецца 25 мая ў ватыканскай Сінадальнай зале ў прысутнасці самога Святога Айца.

Сярод дакладчыкаў будуць кардыналы Віктар Мануэль Фернандэс, прэфект Дыкастэрыі веравучэння, і Майкл Чэрны, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Таксама выступяць прафесар Эн Роўлэндс, тэолаг і выкладчыца Дарэмскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі; Крыстафер Олах, сузаснавальнік кампаніі “Anthropic” і адзін з вядучых спецыялістаў па інтэрпрэтабельнасці нейрасетак; а таксама прафесар Леакадзі Лушомба, выкладчыца палітычнай тэалогіі і каталіцкага сацыяльнага вучэння ў Езуіцкай школе тэалогіі пры Універсітэце Санта-Клары ў Каліфорніі.

Завяршальнае слова скажа кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін. Пасля гэтага адбудзецца выступ і благаслаўленне Папы Льва XIV.

Аляксандр Панчанка, беларуская рэдакцыя [2] Vatican News