Кампанія Marka, якая базуецца ў ААЭ, набыла правы на вытворчасць і продаж прадукцыі з сімволікай «Рэала» ў краінах Блізкага Усходу — ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Катары, Кувейце, Бахрэйне і Амане.
Згодна з умовамі пагаднення, знакаміты іспанскі футбольны клуб «Рэал» па рэлігійных прычынах пагадзіўся на тое, каб прыбраць крыж з кароны, намаляванай на эмблеме.
Цана пытання — адзін маленькі крыжык, які знікне з усіх лагатыпаў клуба на Блізкім Усходзе.
Пра тое, што крыж знікне з клубнага герба на ўсёй тэрыторыі Аравійскага паўвострава, стала вядома яшчэ ў 2012 годзе — адпаведны кантракт быў падпісаны ў пачатку будаўніцтва ў ААЭ Real Madrid Resort Island, грандыёзнага комплексу, які складаецца з вялізнага стадыёна і шыкоўных гатэляў. Знакаміты футбольны клуб прыбраў крыж з афіцыйнага герба, каб не пакрыўдзіць мусульман і выканаць умовы кантакту з Нацыянальным банкам Абу-Дабі.
Малюнак каралеўскай кароны, увянчанай малюсенькім крыжам, з’явілася на гербе клуба ў 1920 годзе з адабрэння караля Іспаніі Альфонса XIII (1886-1941) у гонар перайменавання клуба з «Madrid Club de Futbol» у «Рэал Мадрыд». Кароны не было на гербе клуба з 1931 па 1941 год, але пасля Іспанскай грамадзянскай вайны яна зноў з’явілася і з тых часоў пастаянна выяўлялася на ім.
Папярэдняя эмблема клуба — з каронай, увянчаная крыжам, пакуль па-ранейшаму будзе выкарыстоўвацца ў Еўропе.
Па матэрыялах tut. by [3] і pravoslavie.ru [4]

