[1]5-6 сакавіка 2016 года апостальская супольнасць «Дабрыня» з парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах здзейсніла свой першы выезд у Гудагай.
Як інфармуе парафіяльны сайт [2], галоўнай мэтай вандроўкі стала інтэграцыя групы. Дзяўчынкі на працягу двух дзён праз супольную малітву, сустрэчы, заданні і гульні мелі магчымасць завязаць больш глыбокія адносіны паміж сабой.
Супольнасць “Дабрыня” дзейнічае ў лынтупскай парафіі ўжо месяц. Сустрэчы для дзяўчынак і хлопчыкаў праводзяцца кожную суботу.
Супольнасць аб’ядноўвае маладых вакол Дабрыні, якой з’яўляецца Бог, Радзіма, сяброўства і дапамога тым, хто жыве ў нястачы. «Дабрыня» прапаноўвае кожнаму маладому чалавеку магчымасці для асабістага развіцця ў пяці кірунках: рэлігійнае жыццё, сэнс служэння, характар адукацыі, практычны сэнс, здароўе і спорт.