[1]З 12 па 17 жніўня 2019 года ў Браславе адбудзецца летняя школа касцельнага спеву. Мастацкі кіраўнік — Уладзімір Неўдах.
У праграме:
1. Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў
2. Супольны харавы спеў
3. Тэорыя і практыка касцельнага спеву
4. Гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў)
Прыняць удзел у тыдні касцёльных мерапрыемстваў запрашаюцца парафіяльныя хары, вакалісты, усе, каму падабаецца касцельны спеў і музыка. (Музычная адукацыя не абавязкова, узрост неабмежаваны). Музыкантаў арганізатары просяць мець свае музычныя інструменты.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў 12 жніўня ад 15 гадзіны (будынак насупраць касцёла). Пачатак заняткаў у 17.00.
Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне, але просяць па магчымасці мець спальнік.
Кульмінацыя тыдня заняткаў – спеў падчас св. Імшы 17 жніўня на галоўнай урачыстаці Маці Божай Валадаркі Азёраў.
Па пытаннях удзелу і запісу: +37529-7157342 альбо agniinna@mail.ru — арганістка Іна Сапун
або на адрас:
Парафія Нараджэння Маці Божай,
вул. Савецкая, 1
211970 г. Браслаў
Віцебская вобл.
тэл./факс +375-2153-65236
+37529 7105037 — кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, пробашч
Папярэдні запіс абавязковы.
