- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Летняя фармацыя для памочнікаў аніматараў прайшла ва Уселюбе

[1]З 21 па 26 жніўня 2022 года ва Уселюбе прайшла фармацыя для памочнікаў, так званая Аніма База. У гэтым годзе на фармацыю прыехалі памочнікі з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў. Фармацыю праводзілі кс. Алег Каралёў SDB, с. Юлія Клевец FMA, Алена Аўласевіч ASSCC і тры салезіянскіх аніматара з Мінска і Смаргоні.

На працягу года памочнікі праходзяць фармацыю ў сваіх араторыях, дзе знаёмяцца з гісторыяй жыцця св. Яна Боско, метадамі яго выхавання і г.д. Падчас Аніма Базы памочнікі паглыбляюць свае веды ў трох важных тэмах: папераджальная сістэма выхавання св. Яна Боско, асістэнцыя і гульня як спосаб выхавання. На гэтай фармацыі аніматары могуць праз розныя дынамікі і практыкі добра данесці гэтыя важныя тэмы ў выхаванні моладзі. Таксама быў прадуглежданы сумесны адпачынак з гульнямі каб пазабавіцца і стварыць каманду. Цэнтральным момантам кожнага дня была св. Імша ў касцёле св. Казіміра.

Дзякуючы Аніма Базе памочнікі з Беларусі змаглі атрымаць карысныя веды для свайго далейшага развіцця на шляху да аніматарства.

Sdb.by [2]