- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Летняя Акадэмія EWTN запрашае ўдзельнікаў

[1]З 24 чэрвеня па 3 ліпеня 2026 г. у Рыме будзе праходзіць Летняя Акадэмія EWTN. Найбуйнейшае ў свеце рэлігійнае мас-медыя EWTN запрашае да ўдзелу каталіцкіх журналістаў, інфлюэнсераў і асобаў, датычных да стварэння хрысціянскага кантэнту.

“Удзельнікі атрымаюць магчымасць пераняць вопыт прафесіяналаў у галіне СМІ і ў вядучых касцёльных лідараў, адпрацаваць і ўмацаваць навыкі сторытэлінгу і відэамантажу. Прадугледжана і рэкрэацыйная праграма”, – паведамляюць арганізатары.

Летняя Акадэмія EWTN 2026 стане юбілейнай – адзначыць пятую гадавіну, таму ва ўдзельнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з усёй супольнасцю выпускнікоў і далучыцца да адмысловых акцый з нагоды гэтай даты.

Умовы ўдзелу:

Арганізатары пакрываюць усе расходы: пералёт, пражыванне і харчаванне, пры неабходнасці дапамагаюць у адкрыцці візы.

Усе падрабязнасці па спасылцы. [2]

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку [3].

Grodnensis.by [4]