- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

«Laudans» прэзентаваў у Шчучыне свой новы альбом

[1]22 лютага ў Шчучыне, дзе сваю паслугу нясуць айцы піяры, з сольным канцэртам выступіў хрысціянскі гурт «Laudans» з Брэста. Дуэт зайграў песні са свайго новага альбома «Звязаны з часам», а таксама некалькі кампазіцый з мінулых альбомаў.

Пасля музычнага выступлення парафіяльная моладзь мела магчымасць сустрэцца з удзельнікамі дуэту за кубачкам гарачай гарбаты і паразмаўляць на розныя тэмы, напрыклад, пра ўплыў музыкі на сучаснага чалавека.

[2]

Больш фотаздымкаў можна паглядзець па спасылцы>> [3]