- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Квебек: вернікі пераадольваюць холад і снегапад, каб узяць удзел у св. Імшы пад адкрытым небам

[1]З-за закрыцця касцёлаў у канадскай правінцыі Квебек з улікам узмацнення каранавірусных абмежаванняў вернікі і святары робяць усё магчымае, каб не застацца без сакрамантаў.

Непагадзь не перашкодзіла рашучасці вернікаў з касцёла Нотр-Дам-дзю-Кап наведаць святую Імшу пад адкрытым небам.

У нядзелю, 9 студзеня, каля 120 верных сабраліся на плошчы перад касцёлам Нотр-Дам-дзю-Кап, каб прыняць удзел у святой Імшы. Гэтая лічба не ўлічвае тых вернікаў, што на працягу набажэнства сядзелі ў сваіх аўтамабілях.

А. Фрэдэрык і а. Жыль Раберж — парафіяльныя святары, якія арганізавалі Эўхарыстыю пад адкрытым небам. «Мы шчаслівыя, што змаглі разам перажыць гэтае выдатнае свята», — напісалі яны ў Фэйсбуку і падзяліліся некалькімі фотаздымкамі святой Імшы.

[2]

[3]

Спрабуючы спыніць распаўсюджванне штаму каранавіруса Амікрон, урад Квебека абвясціў аб шэрагу дадатковых абмежавальных мер, якія ўступілі ў сілу 31 снежня 2021 г. Сярод іх — закрыццё месцаў культу, у прыватнасці касцёлаў, за выключэннем пахавальных Імшаў, колькасць прысутных на якіх не павінна перавышаць 25 чалавек. Набажэнствы могуць праводзіцца пад адкрытым небам пры ўмове захавання неабходных санітарных мерапрыемстваў.

CREDO [4] са спасылкай на Aleteia [5]
пераклад Catholicnews.by