- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Курс «Вінаграднік» адбудзецца 14 студзеня ў Оршы

[1]У касцёле св.Юзафа ў Оршы адбудзецца чарговы курс «Вінаграднік» па тэме «Пакарыцца Богу Створцу».

«Апошні год ці пару год мне даводзіцца даволі часта ўзгадваць пра аўтарытэт Бога Айца як Створцы гэтага свету. Ведаю, што многіх людзей гэтыя думкі таксама не пакідалі абыякавымі. Менавіта таму чарговы «Вінаграднік» будзе цалкам прысвечаны дадзенай тэматыцы.» — піша кс. Аляксандр Жарнасек у запрашэнні.

Расклад:

10:30 — малітва;

11:00 — 1 канферэнцыя;

12:00 — 2 акнфэрэнцыя;

13:00 — абед;

14:30 — Адарацыя, магчымасць споведзі;

16:30 — св. Імша;

17:30 — вячэра;

18:30-20:00 — малітва праслаўлення і заступніцтва.

Запіс магчымы да 12 студзеня па тэлефоне +375295004088 (Марыя).