[1]2 чэрвеня пры касцёле Св. Міхала Арханёла пры падтрымцы Нацыянальнай дабрачыннай арганізацыі «Caritas» адбыўся аднадзённы курс па фінансавай пісьменнасці для сямей «Плануй сваю будучыню».
Курс-трэнінг сабраў 25 удзельнікаў рознага ўзросту, у асноўным з Навагрудка, якія разам з фінансавым трэнерам і членам каардынацыйнага савета пры Савеце Міністраў і Нацбанка РБ, спадаром Ігарам Мікульчыкам вучыліся і пазнавалі фінансавыя мэты для сем’яў, метады і магчымасці зберажэнняў грошаў, зберагальныя інструменты, разумнае крэдытаванне і распрацоўку фінансавага плана.
— Мяне ўразіў высокі ўзровень правядзення гэтага-курса трэнінга, а таксама вельмі практычныя і патрэбныя тэмы для кожнай, асабліва маладой сям’і, каб планаваць сваю фінансавую бяспеку. На мой погляд кожная маладая сям’я павінна прайсці гэты курс, каб не рабіць вялікіх фінансавых памылак, — распавяла спадарыня Анна Хацян, адна з удзельніц, курса-трэнінга.
На завяршэнне ўсе ўдзельнікі курса атрымалі ад Нацыянальнага «Сaritas» сертыфікат.
Ганна Якімовіч, фота