- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Курс «Назарэт» адбудзецца ў Оршы

[1]Усіх сардэчна запрашаю на чарговы курс «Назарэт», які  адбудзецца  9-11 лістапада па адрасе: г. Орша, вул. Савецкая, 6. Пачатак у пятніцу  а 18 гадзіне, заканчэнне ў нядзелю ў  13.30.

Нагадваю, што гэты курс грунтуецца перш за ўсё на асабістай працы падчас рэкалекцый з атрыманым матэрыялам і Божым Словам.

У курсе могуць прымаць удзел як тыя, што ўжо былі, так і тыя, хто прыедзе першы раз. Кожны атрымае адпаведны матэрыял да працы. Як заўсёды, падчас курсу будзе Святая Імша, Адарацыя, а таксама магчымасць споведзі.

Запіс абавязковы і трывае да 7 лістапада.

Атрымаць неабходную інфармацыю і запісацца на курс можна па тэлефоне: +37529 713 02 33

Кс. Аляксандр Жарнасек MIC