- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Крыжовым шляхам прайшла моладзь у Браславе

[1]18 жніўня ўдзельнікі Дыяцэзіяльных дзён моладзі прайшлі Крыжовым шляхам.

Абыходзячы прыпынкі дарогі Хрыста, маладыя людзі чыталі псальмы, разважаючы над словамі з Бібліі:

“Цвёрда я спадзяваўся на Госпада,
і Ён да мяне прыхіліўся і крык мой пачуў;
падняў мяне са згубнага рова, з балоцістай багны,
і паставіў на камені ногі мае, і ўмацаваў ступакі мае;
і даў новую песню ў вусны мае — хвалу Богу нашаму”.

Напрыканцы Крыжовага шляху ксёндз Аляксей Асон прапанаваў маладым людзям задумацца над тым, наколькі актуальная для кожнага мука Езуса. Святар заахвоціў паразважаць таксама хлопцаў і дзяўчат над тым, якім чынам кожны чалавек атрымаў збаўленне.

[2]

Нагадваем, што сёння ўвечары скончыцца моладзевая сустрэча ў Браславе і распачнуцца ўрачыстасці [3] Маці Божай Валадаркі азёраў.

Ірына Радзевіч, тэкст і фота