[1]З 23 па 25 мая ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курса «Назарэт» пад дэвізам “Крочыць за Богам”.
Духоўныя практыкаванні для ўсіх ахвотных правядзе вядомы рэкалекцыяніст ксёндз Аляксандр Жарнасек, марыянін.
Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым.
Дынаміка курса звязана з асабістымі пошукамі і працай.
План рэкалекцый:
23 мая, пятніца:
- 18.00 — святая Імша (касцёл);
- 19.00 — вячэра;
- 20.00 — адарацыя, споведзь;
- 21.00 — уводзіны;
24 мая, субота:
- 8.00 — снеданне;
- 9.00 — медытацыя;
- 10.00 — І канферэнцыя, самастойная праца;
- 12.00 — святая Імша;
- 13.00 — абед;
- 15.00 — ІІ канферэнцыя, самастойная праца;
- 18.00 — вячэра;
- 20.00 — адарацыя;
25 мая, нядзеля:
- 8.00 — снеданне;
- 8.45 — ІІІ канферэнцыя;
- 10.00 — святая Імша;
- 11.30 — заканчэнне курса: «Што забіраю з сабой?»;
- 13.00 — абед.
Месца правядзення курса — парафія святога Міхала Арханёла, г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2.
Па падрабязную інфармацыю і для запісу на курс «Назарэт» звяртацца па тэл.: +375 (44) 771 99 83 – Марына