- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Конкурс калядных батлеек прайшоў у Шчучыне

Каля 50 дзяцей са Шчучына разам са сваімі бацькамі прынялі ўдзел у конкурсе на самую прыгожую і арыгінальную  калядную батлейку.

[1]

Удзельнікі, ствараючы свае вырабы ручной працы, прадэманстравалі сваю творчасць і вынаходлівасць.

Батлейкі былі ацэненыя журы ў двух катэгорыях: працы дзяцей да 5-га класа і вырабы больш старэйшых удзельнікаў.

Усе хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі сціплыя падарункі, а лепшыя працы былі вылучаны і адзначаны.

А. Віталій Слука SP, тэкст і фота