- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор студэнтаў на 2025–2026 навучальны год

[1]Пачынаючы з ліпеня, Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) абвяшчае набор навучэнцаў на 2025-2026 навучальны год. Уступныя экзамены пройдуць у жніўні і верасні.

Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіццё хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў. Навучэнцы каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: філасофскіх, тэалагічных, педагагічных і псіхалагічных, вывучаюць Святое Пісанне і гісторыю Касцёла.

Больш інфармацыі аб акадэмічнай праграме (прадметах, якія вывучаюцца, і колькасці гадзін для іх вывучэння) ў каледжы па спасылцы ТУТ>>> [2]

Акрамя ведаў, навучэнцы здабудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанец праявіць іх у служэнні людзям і Богу.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень).

Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю 2 разы ў месяц.

Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем.

Прымаюцца асобы ад 18 гадоў.

Каб стаць студэнтам Катэхетычнага каледжа, неабходна:

Вызначыцца са спецыялізацыяй:

Катэхетыка — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса).
Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:

Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса) — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію;

Сямейнае кансультаванне і кансультаванне ў галіне залежнасцяў — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў, а таксама з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю.

Прадставіць наступныя дакументы:

Здаць экзамен па катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.

Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:

Адрас каледжа: 225411 г. Баранавічы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6.

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

тэл/факс: +375 (163) 67-64-19
МТС: +375 (29) 513-57-92
А1: +375 (29) 644-26-05

e-mail: callegge@gmail.com
сайт: www.catcollege.by [3]

Бр. Корнэль Консэк SVD, Catholic.by [4]