- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор навучэнцаў на 2023–2024 навучальны год

[1]Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія), які з’яўляецца адной з найстарэйшых каталіцкіх навучальных устаноў у Беларусі, абвяшчае набор навучэнцаў на 2023–2024 навучальны год.

Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіццё хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў.

Навучэнцы каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: Святое Пісанне, дагматычная, маральная, фундаментальная і пастаральная тэалогія, тэалогія духоўнасці, гісторыя Касцёла, кананічнае права, літургіка, патралогія, рэлігіязнаўства, сацыяльнае вучэнне Касцёла, місіялогія, экуменізм, філасофія, філасофская антрапалогія, біяэтыка, катэхетыка, сродкі масавай камунікацыі, а таксама шэраг псіхалагічных дысцыплін і трэнінгаў.

Акрамя ведаў, навучэнцы набудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанц праявіць іх у служэнні людзям і Богу.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады, з верасня па чэрвень. Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю два разы на месяц.

Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем.

Прымаюцца асобы ад 18-і гадоў.

Для паступлення ў баранавіцкі Катэхетычны каледж неабходна:

  1. біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  2. рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
  3. копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
  4. 2 фотаздымкі 3×4;
  5. копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ці іншыя дакументы аб адукацыі;
    копія пашпарта;
  6. медыцынская даведка.

Дакументы можна падаць загадзя або непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.

Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:

Адрас каледжа:
вул. Тараса Шаўчэнкі, 6
г. Баранавічы, 225411

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:
тэл/факс: 8 (0163) 67 64 19
МТС: +375 (29) 5135792
А1: +375 (29) 644 26 05
e-mail: callegge@gmail.com
ўэб-сайт: www.catcollege.by

Catholic.by [2]