- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор навучэнцаў на 2022–2023 навучальны год

[1]Мэтай навучання ў катэхетычным каледжы з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіццё хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў.

Навучэнцы каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: Святое Пісанне, дагматычная, маральная, фундаментальная і пастырская тэалогія, тэалогія духоўнасці, гісторыя Касцёла, кананічнае права, літургіка, патралогія, рэлігіязнаўства, сацыяльнае вучэнне Касцёла, місіялогія, экуменізм, філасофія, філасофская антрапалогія, біяэтыка, катэхетыка, сродкі масавай камунікацыі, а таксама шэраг псіхалагічных дысцыплін і трэнінгаў.

Акрамя ведаў, навучэнцы набудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанц праявіць іх у служэнні Богу і людзям.

Умовы навучання

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады, навучальны год — з верасня па чэрвень.

Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю 2 разы на месяц.

Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем.

Прымаюцца асобы ад 18 гадоў

Для паступлення неабходна:

  1. Вызначыцца са спецыялізацыяй:

 2. Прайсці анлайн-рэгістрацыю для абітурыентаў ТУТ>>> [2]

 3. Падаць дакументы:

   4. Здаць экзамен па Катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

Дакументы можна падаць загадзя або непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.

Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:

27 жніўня ў 11.00;
3 верасня ў 11.00.

Падрабязная інфармацыя і запіс:

тэл/факс: 8 (0163) 57 93 14
МТС: +375 (29) 513 57 92
А1: +375 (29) 644 26 05

e-mail: callegge@gmail.com

сайт каледжа: www.catcollege.by

Адрас каледжа: 225411 г. Баранавічы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6

Catholic.by [3]