[1]Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах аб’яўляе [2]набор студэнтаў на новы навучальны год 2015/2016.
Сёлета навучальная ўстанова прапануе дзве спецыялізацыі:
1) Катэхетыка: прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
2) Агульная тэалогія: прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекта гуманітарных навук.
Ва ўстанову прымаюцца асобы ад 18 гадоў. Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень уключна) па завочнай форме ў першую і трэцюю суботу і нядзелю месяца.
Дзень адкрытых дзвярэй, 30 мая — падчас сімпозіўма “Сэксуальнасць: ад Бібліі да псіхалогіі” Вы зможаце даведацца больш пра навучальную і выхаваўчую дзейнасць Катэхетычнага каледжа, задаць пытанні прадстаўнікам адміністрацыі, выкладчыкам і студэнтам каледжа.
Уступны экзамен для абітурыентаў
29 жніўня — 11.00 — першы тур;
5 верасня — 11.00 — другі тур.
Спіс неабходных дакументаў на паступленне можна знайсці тут [3].
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375-(0163)-57-93-14; +375-29-513-57-92.
Факс: +375-(0163)-57-93-07.
E-mail: callegge@gmail.com