- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

«Каталіцкі Веснік» прапануе гульню-самаклейку на Адвэнт для дзяцей

Прапануем увазе нашых чытачоў дзіцячую гульню-самаклейку на Адвэнт. Яе iдэя ў тым, каб заахвоціць дзяцей да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння. Гульня выканана, як мазаіка. Дзеткам неабходна запоўніць малюнак, наклейваючы каляровыя элементы на шаблон з контурамі малюнка.

[1]

Гульня-пазл на Адвэнт вельмі папулярная ў парафіях падчас раратаў, калі дзеці прыходзяць у касцёл і атрымліваюць ад сясцёр або святара яе элементы. Напрыканцы тыя, каму ўдалося сабраць увесь малюнак гульнi, атрымліваюць падарункі.

Але адвэнтовую гульню-самаклейку можна выкарыстаць і дома. Напрыклад, бацькі могуць патлумачыць дзецям аб неабходнасці зрабіць нейкі добры ўчынак: атрымаць добрую адзнаку ў школе, памыць посуд, выгуляць сабаку ці памагчы з урокамі браціку або сястрычцы. За кожны добры ўчынак дзіця атрымлівае элемент-самаклейку і запаўняе гульню. Такім чынам, зрабіўшы добрыя ўчынкі напрацягу Адвэнту і сабраўшы ўсе пазлы, дзеці атрымліваюць асалоду ад гульні, разумеюць патрэбу дабра і канешне могуць разлічваць на падарунак ад мамы і таты.

Гульня-самаклейка на Адвэнт памерам А4 распрацавана ў рэдакцыі “Каталіцкага Весніка”. Мастачка – Вольга Будкіна з Глыбокага.

Як замовіць гульню-самаклейку?

Кошт гульнi-пазла 1 руб 30 кап. У камплект гульні ўваходзіць: шаблон з контурамі на цвёрдым картоне і каляровы малюнак-пазл на паперы-самаклейцы.

Гульня-самаклейка высылаецца накладзеным плацяжом. Замоўцы неабходна будзе аплаціць выдаткі па перасылцы. Высылацца заказ будзе пасля 12 лістапада.

Рэдакцыя “Каталіцкага Весніка” усім жадае плённага Адвэнту!