Прапануем увазе нашых чытачоў дзіцячую гульню-самаклейку на Адвэнт. Яе iдэя ў тым, каб заахвоціць дзяцей да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння. Гульня выканана, як мазаіка. Дзеткам неабходна запоўніць малюнак, наклейваючы каляровыя элементы на шаблон з контурамі малюнка.
Гульня-пазл на Адвэнт вельмі папулярная ў парафіях падчас раратаў, калі дзеці прыходзяць у касцёл і атрымліваюць ад сясцёр або святара яе элементы. Напрыканцы тыя, каму ўдалося сабраць увесь малюнак гульнi, атрымліваюць падарункі.
Але адвэнтовую гульню-самаклейку можна выкарыстаць і дома. Напрыклад, бацькі могуць патлумачыць дзецям аб неабходнасці зрабіць нейкі добры ўчынак: атрымаць добрую адзнаку ў школе, памыць посуд, выгуляць сабаку ці памагчы з урокамі браціку або сястрычцы. За кожны добры ўчынак дзіця атрымлівае элемент-самаклейку і запаўняе гульню. Такім чынам, зрабіўшы добрыя ўчынкі напрацягу Адвэнту і сабраўшы ўсе пазлы, дзеці атрымліваюць асалоду ад гульні, разумеюць патрэбу дабра і канешне могуць разлічваць на падарунак ад мамы і таты.
Гульня-самаклейка на Адвэнт памерам А4 распрацавана ў рэдакцыі “Каталіцкага Весніка”. Мастачка – Вольга Будкіна з Глыбокага.
Каб замовіць гульню-самаклейку можна:
- Напісаць ліст у рэдакцыю па адрасе:
вул. Савецкая, 1,
211793 г. Глыбокае,
Віцебская вобласць
- Патэлефанаваць па нумары +375 29 736 53 07 (з 9 да 18 гадзін, акрамя нядзелі).
- Напісаць нам на э-мэйл: katalickivesnik@gmail.com. У загалоўку ліста, калі ласка, пазначце тэму «Адвэнтовая гульня».
- Скласці замову праз суполку УКантакце [3].
Кошт гульнi-пазла 1 руб 20 кап. У камплект гульні ўваходзіць: шаблон з контурамі на цвёрдым картоне і каляровы малюнак-пазл на паперы-самаклейцы.
Гульня-самаклейка высылаецца накладзеным плацяжом. Пакупніку неабходна будзе аплаціць выдаткі па перасылцы. Высылацца будзе не раней за 24 лістапада, але замову (калі гэта наклад для парафіі) пажадана скласці да абеду 18 лістапада.
Рэдакцыя “Каталіцкага Весніка” усім жадае плённага Адвэнту!