- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Каталіцкая моладзь зладзіла каляднае прадстаўленне ў гродзенскім хоспісе

[1]26 студзеня ў стацыянары хоспіса гарадской клінічнай бальніцы №3 г. Гродна прайшло традыцыйнае мерапрыемства з серыі «Музычны полудзень». Моладзь і дзеці з парафіі Адшукання Святога Крыжа зладзілі каляднае прадстаўленне, аздобіўшы яго песнямі на тэму Божага Нараджэння.

Спяктакль адбыўся па ініцыятыве супрацоўнікаў і валанцёраў “Цэнтра Дапамогі Жыццю”, які падтрымлівае невылечна хворых пацыентаў.

[2]

«Калі ў хоспіс прыходзяць дзеці — гэта заўсёды вялікая радасць, якая нікога не пакідае абыякавым. Мы заўважылі, што дзіцячыя канцэрты ў нашым «зімовым садзе» па-асабліваму хатнія і ўтульныя. Апладысменты было чуваць ва ўсіх палатах стацыянара», — адзначыў Алег Гарбачоў, дырэктар установы.

[3]

grodnensis.by [4]