- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Касцёл у Навагрудку атрымаў копію келіха Св. Ядзвігі з музея «Эрмітаж» у Санкт-Пецярбургу

[1]Касцёлу Святога Міхала ў Навагрудку 15 верасня была перададзена копія келіха Святой Ядвігі з Эрмітажа. Падзея, якую чакалі жыхары Навагрудка была здзейснена дзякуючы намаганням Беларускага геаграфічнага таварыства і парафіі Святога Міхала Арханёла.

Урачыстая перадача палімернай копіі “Келіха Святой Ядвігі” адбылася ў прысутнасці шматлікіх гасцей з усёй Беларусі, прадстаўнікоў міністэрства культуры, мясцовай улады і дыпламатычнага корпусу.

Палімерны дублікат зрабілі ў Санкт-Пецярбургу. Сімвалічнаму вяртанню садзейнічаў дырэктар Эрмітажа Міхаіл Піятроўскі. Для кіраўніка галоўнай скарбніцы Расіі гэта вельмі асабістая гісторыя. У 70-х яго маці — археолаг-усходазнаўца — даследавала дзве траціны кубка.

[2]

Арыгінал келіха Ядзвігі быў знойдзены на Малым замку – “сэрцы” Наваградка падчас археалагічных раскопак, якія праводзіў музей «Эрмітаж», падчас якіх акрамя келіха, былі знойдзены тысячы каштоўных гістарычных артэфактаў.

[3]

Старшыня Беларускага геаграфічнага таварыства Аляксей Яротаў адзначыў: «Мы змаглі ў эксклюзіўным парадку — такія рэчы рабіліся 25 гадоў таму для Каталікоса Арменіі адзіны раз — атрымаць копіі нашага беларускага Грааля. Усяго такіх сасудаў 14. Але толькі наша і англійская, якая паходзіць з Цюрынгіі і захоўваецца ў Брытанскім музеі, лічацца сапраўднымі келіхамі Святой Ядвігі».

[4]

Кс. Юрый Жэгарын, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла, падкрэсліваючы адметнасць падзеі, сказаў, што «Вельмі важная дэталь, пра якую я нядаўна даведаўся. Сімвал грыфона мела шмат знакамітых шляхецкіх родаў у Вялікім княстве Літоўскім. І, між іншым, род Хадкевічаў. А гэты касцёл збудаваў род Хадкевічаў. Кубак Святой Ядвігі мае значэнне нават не толькі духоўнае, але таксама і культурнае».

Паводле матэрыялаў АНТ [5]
фота belta.by [6]