- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Касцёл у Еўропе моліцца за мір для Украіны

[1]На працягу Вялікага посту старшыні епіскапатаў Еўропы будуць цэлебраваць Імшы ў інтэнцыі міру і маліцца за тых, хто загінуў у выніку вайны ва Украіне і пандэміі COVD-19.

Аб гэтым заявіў арцыбіскуп Гінтарас Грушас, старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (ССЕЕ). “Мы хочам далучыцца да голасу Папы, які заклікае да спынення выкарыстання зброі, неадкладнага спынення вайны ва Украіне і ініцыятыў на карысць міру”, — гаворыцца ў заяве, падпісанай Мітрапалітам Віленскім.

Касцёл у Еўропе падчас Вялікага посту таксама жадае выказаць сваю салідарнасць з тымі, хто пацярпеў і ўсё яшчэ змагаецца з каронавірусам. Да ініцыятывы далучацца ўсе еўрапейскія біскупскія канферэнцыі, і кожны епіскапат арганізуе прынамсі адно адмысловае набажэнства.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя [2] Vatican News