- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Кардынал Латвіі: Калі Пуцін верыць у Бога, навошта тады вайна ва Украіне?

pujats_delfi150410-4tuvn [1]Кардынал Рымска-каталіцкай царквы Латвіі Яніс Пуятс лічыць, што логіку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна цяжка зразумець. У тым ліку незразумела, ці з’яўляецца ён вернікам або толькі прыкрываецца набожнасцю, выкарыстоўваючы праваслаўе як надзейны тыл і магчымасць згуртаваць народ.

«Можна, вядома, лічыць, што ён прыкрываецца праваслаўем, а сам не з’яўляецца вернікам. Хоць гэта была б несумленная гульня … З іншага боку — калі ён сапраўды вернік, то як можа скіроўваць два роднасныя (рускі і ўкраінскі) народы адзін на аднаго?», —растлумачыў Пуятс ў эфіры перадачы «900 секундаў» тэлеканала LNT.

На думку Пуятса, хрысціянства можа стаць падставай для заканчэння братазабойчых дзеянняў і павінна аб’ядноўваць народы.

«У Расіі — праваслаўе. Тут, у Латвіі, таксама шмат праваслаўных. Такіх жа хрысціянаў. І ва Украіне тое ж самае — шмат праваслаўных, шмат каталікоў. Няўжо, з пункту гледжання хрысціяніна, нельга адмовіцца ад вайны?», — распавёў Пуятс.

nn.by [2]