- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Канкрэтная прапанова на Год Міласэрнасці

pomosz [1]Мы перажываем асаблівы Год Міласэрнасці. Ці вы ведаеце, як найлепш яго адчуць? Ніжэй знойдзеце цікавую прапанову.

Невялікая нататка адносна Года Міласэрнасці ад сястры законнай.

Учора я сустрэла Езуса. Не на Эўхарыстыі, не на Адарацыі, але на вуліцы. Ён папрасіў у мяне чаго-небудзь паесці, але я вельмі спяшалася і не магла яму дапамагчы. Я бегла, каб паспець хоць на паўгадзіны малітвы ў Гадзіну Міласэрнасці.

А гэта была вельмі важная Гадзіна Божай Ласкі, бо якраз распачаўся Год Міласэрнасці. Але ж я не была абсалютна без сумлення, таму вырашыла зрабіць выключэнне з майго правіла «не даваць людзям наяўных грошай». Я вырашыла пашукаць у партфелі грошы, аднак мела толькі адну вялікую купюру. Я закрыла партфель, і, просячы прабачэння ў мужчыны, не гледзячы нават яму ў вочы, пабегла далей.

І ў пэўны момант да мяне дайшло: што менавіта я зрабіла?! У школе я распавядаю вучням прыпавесць пра міласэранага самараніна і іншыя добрыя справы. Мы размаўляем пра Год Міласэрнасці, пра тое, што трэба дапамагаць адзін аднаму наўзаем, і я не змагла спыніцца на імгненне, каб накарміць чалавека, бо спяшалася на малітву?! Экзамен татальна правалены.

Напрыканцы 2015 года Папа Францішак адчыніў Брамы Міласэрнасці ў Базыліцы св. Пятра, распачаўшы асаблівы юбілейны год. Толькі ў гэтым годзе галоўным з’яўляецца не тое, каб мы пазналі асаблівую Божую Міласэрнасць адносна нас саміх, бо Ён кожны дзень максімальна міласэрны. Ён з’яўляецца бясконца міласэрным, таму больш міласэрным у гэтым годзе, чым у мінулым, Ён быць не можа.

Гэты год прызначаны для нас. Каб мы, нарэшце, перасталі апраўдвацца, і, закасаўшы рукавы, пачалі сур’ёзна працаваць. Каб жыццё прыносіла нам больш магчымасцей і прапаноў вучыцца, бо міласэрнасць не павінна існаваць толькі ў тэорыі, але да глыбіні душы практыкавацца.

с. Ева

grodnensis.by [2]са спасылкай на deon.pl [3]